|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
![]() EKO Union of Rock: для наведнікаў ТГ — бясплатна | 02-07-2009 | Музычныя навіныЗ 9 па 11 ліпеня ўжо ў 16 раз у польскім горадзе Вэнгажэва на самым пачатку шляху мазурскіх азёраў пройдзе адзін з самых буйных польскіх рок-фэстаў пад назвай «EKO Union of Rock». Гэтае мерапрыемства штогод наведваюць 20 тысячаў аматараў жывой музыкі. Сёлета тут выступяць амэрыканцы Biohazard, брытанцы Paradise Lost, польска-ўкраінскі праект Voo Voo & Haydamaky, польскія зоркі Myslovitz ды Lao Che. Наведнікі ТГ маюць шанец патрапіць на фэстываль абсалютна бясплатна. ![]() Mauzer будзе хэдлайнэрам фэсту «Бандерштат» | 02-07-2009 | Музычныя навіныБеларускі гурт Mauzer разам з украінцамі «Тартак» сталі хэдлайнэрамі трэцяга рок-фэстывалю «Бандерштат», які пройдзе непадалёк ад Луцку ў трэці раз. Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс» і да ўдзелу клікаюць толькі тых выканаўцаў, творчасьць якіх мае «праўкраінскі зьмест». Для беларускага гурта вырашана было зрабіць адзінае выключэньне. ![]() Час «Жнюва» | 01-07-2009 | Навіны гіт-парадуГурт «Жнюв» зь песьняй «Не хвалюйся» стаў пераможцам апошняга туру ў гэтым музычным сэзоне на «Тузіне Гітоў». Для іх гэтая перамога стала пятай па ліку. За час удзелу ў чарце гурт, які адсутнічаў у музычнай прасторы пяць гадоў, трывала стаў на ногі. Цяпер яны рыхтуюцца да запісу свайго новага альбома, маюць прадставіць сумесную песьню з гуртом Unia, «жнювамі» зацікавіўся і Алег «Jagger» Мінакоў, колішні лідэр рок-каралёў-1995 — Rouble Zone. у гіт-парадзе. тур #20 (114) галасуйце штодня за адну, дзьве альбо тры песьні
![]() «Тузін Гітоў» — 2009. Вызначаем лепшых | 26-06-2009 | Навіны сайтуЦягам музычнага году 2009 ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» за 20 тураў было прадстаўлена 69 песень. Сярод іх былі і сапраўдныя гіты, былі і неспадзяванкі. Кожныя 14 дзён наведнікі вызначалі новых чэмпіёнаў і новых аўтсайдэраў чарту ТГ. З мэтай падвядзеньня канчатковых вынікаў году і вызначэньня «лепшых зь лепшых» па добрай і трывалай завядзёнцы на нашым партале ўжо пачалася падрыхтоўка вялікага выніковага туру гіт-параду. ![]() Экспэрт ТГ П. Мажэйка: «Абы сьпявалі, колькасьць і таленты абавязкова дадуць якасьць!» | 26-06-2009 | Навіны гіт-парадуПавал Мажэйка нарадзіўся ў 1978 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, па спэцыяльнасьці гісторыя і культуралёгія. Працаваў у газэце «Пагоня». Пацярпеў за прафэсійную дзейнасьць і быў асуджаны ў 2002 годзе на два гады абмежаваньня волі за «паклёп на прэзыдэнта». Падчас выбараў 2006 году — прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча. З 2007 году — аўтар і вядоўца праграмы «Госьць Белсата» тэлеканалу «Белсат». Цяпер яшчэ выконвае функцыі ўпаўнаважанага дырэктара па справах вытворчасьці тэлеканалу. Каардынатар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Адзін з арганізатараў шэрагу канцэртаў і творчых сустрэч музыкаў у межах кампаніі «Будзьма!», якія адбываліся на Гарадзеншчыне, а таксама музычнай акцыі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні» (2007). ![]() Новыя дыскі сэрыі «Беларускі музычны архіў» | 26-06-2009 | Музычныя навіны29 і 30 чэрвеня ў Чырвоным Касьцёле адбудзецца рэліз новых дыскаў БМАgroup з сэрыі «Беларускі музычны архіў». Будуць прадстаўленыя новыя праекты «Песьня як жыцьцё. Лепшае і невядомае» Алеся Камоцкага і складанка «З крывіцкай сям’і. Паэтычныя песьні і рамансы» ў гонар Натальлі Арсеньневай.
Заўтра ў Менску — «Купальскае кола» [25-06-2009] Музычныя навіны «Басовішча-2009»: канчатковая праграма [20-06-2009] Музычныя навіны «Тузін. Перазагрузка». Юры Дземідовіч [19-06-2009] Музычныя навіны MMF у Магілёве: эмо супраць людзей [18-06-2009] Музычныя навіны Піт абраў [17-06-2009] Музычныя навіны Рок-выбух у Гомелі [17-06-2009] Музычныя навіны Zatoczka: «На зьмену старпёрам прыходзім мы» [16-06-2009] Музычныя навіны Жнюв: «Піс, браты!» [16-06-2009] Навіны гіт-параду На "Тузіне Гітоў" у ТРАЎНІ 2009: 1.006.801 зваротаў да старонак сайта, 22.098 унікальных наведнікаў, 52.465 спампоўваньняў песень. Самыя папулярныя песьні mp3: PitBull - Maju nadzieju - 5.811 спампоўваньняў, J:Морс - Не здавайся - 4.834 спампоўваньні, Жнюв - Не хвалюйся - 4.089 спампоўваньняў. ... падрабязьней (усе сьпісы Top Download песьняў). Самыя папулярныя артыкулы: У Беларусі пройдзе грандыёзны рок-фэстываль - 9.665 зваротаў, На Bela Music будзе +16 - 4.471, Bela Music — новы музычны брэнд - 3.932. ... падрабязьней (статыстыка) угару - up |
|
|